скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
13.10.2017

Юныя чачаране прынялі ўдзел у здымках тэлевіктарыны

13 октября, Чечерск / «Чечерский вестник» / У здымках тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску» прынялі ўдзел каманды гімназіі і СШ№2 (на здымку). 

Першую ўстанову прадстаўлялі Кацярына Дзегцярова, Ангеліна Кебікава і Ксенія Канашкова, другую – Ксенія Кузняцова, Вікторыя Струкава, Аліна Балбукова. Нашы дзяўчаты ў гомельскай студыі паказалі свае ведразы роднай мовы, гісторыі і культурнай спадчыны. Цікавыя пытанні не адзін раз прымушалі задумацца, успомніць школьныя ўрокі. Не менш важна не губляцца, ўмець хутка адказваць тэлевядучай Алене Трацэнка. У ўдзельніц засталіся добрыя ўражанні, а гледачы змогуць паглядзець перадачу ў снежні і даведацца, хто стаў пераможцам. Дарэчы, на экране таксама чачаране ўбачаць выступленне вакальнага ансамбля ўзорнай эстраднай студыі «Дзеці сонца». А знаўцы беларускай мовы працягваюць вывучаць адзін з любімых прадметаў на занятках з настаўніцамі Людмілай Яўстраценка, Верай Кананковай і Аленай Цімашэнка. 

Смотреть все