скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
21.03.2008

Кіпіць жыццё наперакор бядзе

21 сакавіка, Чачэрск /Уласн.інф./ Вясна заўсёды  цешыць душу, нясе радасць і надзею. З кожнай вясной чалавек як бы нараджаецца занава. Але вось гэтая пара, што павінна лашчыць, дарыць пяшчоту, у 1986 годзе прынесла бяду. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС пякучым болем прайшлася па лёсе кожнага беларуса, прымусіла іншымі вачыма глядзець вакол сябе.

Ужо шмат год па Беларусі крочыць сацыяльна-творчая праграма “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”. І нядаўна яе ўдзельнікі завіталі на Чачэрскую зямлю. Сустрэлі гасцей жыхары вёскі Палессе хлебам-соллю. Каля мясцовай школы народны вакальны калектыў “Палесачка” зазываў усіх на цікавую сустрэчу. Папулярным артыстам Беларусі адразу прапанавалі невялікую экскурсію па памятных месцах Палесся, па мясцовай установе адукацыі. Тут жа, у сценах школы, адбыўся незабыўны чароўны канцэрт.

З прывітальным словам выступілі намеснік старшыні райвыканкама П.В.Несцяровіч і nдырэктар установы адукацыі “Палескі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» В.В.Курачкін. Праявілі сапраўдны талент на сцэне, артыстызм і  майстэрства юныя чачэрскія зорачкі: харэаргафічная група “Мадэрн”, вакальны ансамбль “Дзеці сонца” Чачэрскага раённага Цэнтра дзіцячай творчасці, Елізавета Ануфрыйчук і іншыя. А затым гледачоў парадавалі  вядомыя артысты Святлана Салодкая, Анатоль Кашапараў, Стэла, Анатоль Длускі і іншыя. У зале доўга не змаўкалі апладысменты. Такі прыемны і радасны дзень людзі будуць памятаць доўга. У іх душах абавязкова прыбавіцца аптымізму.

Самі ж артысты адзначылі тое, што жыхары забруджаных раёнаў – людзі актыўныя, добразычлівыя, яны не любяць сумаваць і галавы перад цяжкасцямі не схіляюць. А аб творчым таленце мясцовых жыхароў сведчыла выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Так што чорная птушка Чарнобыля не здолела знішчыць жыццё. Яно віруе, кіпіць.

Смотреть все