скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
19.12.2011

Літаратурны тэатр на Чачэршчыне

19 снежня, Чачэрск /Уласн. інф./. Сакрэты тэатральнага майстэрства пачалі асвойваць работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі і прыхільнікі беларускага мастацтва з ліку школьнікаў. Тут нядаўна быў адкрыты літаратурны тэатр, кіраўніком і сцэнарыстам якога з’яўляецца рэжысёр аддзела культуры райвыканкама Мікалай Макарцоў. І з першых крокаў пачаліся актыўныя рэпетыцыі па пастаноўцы Мікалая Фёдаравіча “Паэт, асветлены зоркай”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка і літаратурнага крытыка Максіма Багдановіча. Два паказы прайшлі на базе цэнтральнай бібліятэкі, а адну пастаноўку пачынаючыя артысты прадэманстравалі навучэнцам гімназіі г.Чачэрска. Зараз, па словах Мікалая Макарцова, ідзе падрыхтоўка да новых выступленняў, прымеркаваных да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў айчыннай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Смотреть все