скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
19.05.2010

Маленькія зорачкі чачэрскай сцэны

19 мая, Чачэрск /Уласн. інф./. На фестываль дзіцячай творчасці “Как прекрасен этот мир!”, які адбыўся ў ККЦ “Акцябр”, з’ехаліся выхаванцы дашкольных устаноў горада і асобных дзіцячых садкоў раёна.

Маленькія артысты паказалі цудоўную канцэртную праграму. Тут было ўсё – ад вершаў і інсцэніровак да танцаў. Артыстызм і сцэнічныя касцюмы хлопчыкаў і дзяўчынак надавалі ўдзельнікам фестывалю ўрачыстасць і святочнасць. Яны ад душы парадавалі гледачоў і стварылі сапраўднае мастацкае дзіцячае свята.

Арганізатарамі фестывалю выступіў аддзел адукацыі Чачэрскага райвыканкама.

Смотреть все