скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
08.11.2007

“Мелодыю мовы славянскай я чую...”

8 ноября, Чечерск /Соб. инф./ У гэтых словах – своеасаблівы дэвіз для ўсіх, хто з гонарам адносіцца да роднага слова, паважае і шануе свае карані, ведае гісторыю. Сярод такіх славутых сыноў нашай зямлі былі і застаюцца найярчэйшыя зоркі беларускай літаратуры – Янка Купала і Якуб Колас. Пацверджаннем таго, што іх прыклад пераймаюць прадстаўнікі сучаснага пакалення, служаць падрыхтаваныя ў гонар вялікіх песняроў разнастайныя мерапрыемствы.

Адно з іх прайшло напрыканцы мінулага тыдня ў вялікім зале кінаканцэртнага Цэнтара “Октябрь”. Прапанаваныя вядучымі элементы біяграфіі абодвух творцаў арганічна спалучаліся з музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі прафесійнымі і самабытнымі артыстамі. Нельга не адзначыць, з якім замілаваннем прысутныя сачылі за  выступленнем самых маленькіх удзельнікаў канцэрта. Выхаванцы дзіцячага садка № 2 з заўважным стараннем дэкламавалі знакамітыя вершы паэтаў.

У nгэты вечар гучалі песні на словы творцаў. У іх гонар танцавалі ўдзельнікі фальклорнага калектыву гімназіі г. Чачэрска “Званочкі”. Не пакінула абыякавымі гледачоў інсцэніроўка ўрыўка п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”, песні ў выкананні А. Паніматка, Л. Трубачэнка і іншыя нумары. Лагічным завяршэннем мерапрыемства стаў прагляд фільма, знятага падчас наведвання хаты-музея Янкі Купалы ў Вязынцы. Гэта частка мерапрыемства стала экскурсам не толькі ў культурную ўстанову, але і ў пачатак мінулага стагоддзя, калі дэфіцыт мелодыі роднай мовы быў асабліва адчувальны.

Смотреть все