скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
30.05.2007

Руплівыя працаўнікі

30 мая, Чачэрск /Уласн. інф./ Нарыхтоўка кармоў працягваецца. Так, у філіяле “Прыазёрны” ПУП “Чачэрскагратэхсервіс” ужо закладзена 30 тон сена і 300 тон сіласу. Кіраўніцтва адзначае стараннасць многіх працаўнікоў, што знаходзяцца на палетках амаль увесь светлавы дзень. Рупліва выконваюць яны свае абавязкі, нягледзячы на невыносную спёку. Кормаўборачнай тэхнікай КЗР-10 умела кіруе Аляксей Апанасенка. На падборшчыку працуе Васіль Мельнікаў.

У гаспадарцы задзейнічана тры касілкі.Травы на пашы падкошвае Аляксандр Ляднёў. Гэта вельмі важная работа, бо вялікі травастой жывёла паядае не вельмі ахвотна. А ў выніку губляецца пэўная колькасць малака. Сена нарыхтоўваюць Сяргей Журкоў і Пётр Халаеў, на прасаванні заняты Аляксандр Паўлюкоў. Кожны з іх на сваім месцы, тэхніку ведаюць ад “А” да “Я” і з’яўляюцца сапраўды незаменнымі на сваім участку дзейнасці. Ніколі  не ўзнікала ў іх адрас папрокаў з боку кіраўніка.

nn

Патрабаванне працоўнай дысцыпліны механізатары выконваюць як след. Добра ведаюць правілы бяспекі. А ў іх дзейнасці такі падыход іграе рашаючую ролю. Гэта значыць, што арганізацыя працы ў “Прыазёрным” эфектыўная. «Зялёны канвеер» не спыняецца ні на дзень. А будзе корм для статка, і жывёлаводы атрымаюць добрыя паказчыкі па вытворчасці малака і мяса.

Смотреть все