скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
23.12.2016

Самых абаяльных сабраў конкурс прыгажосці ў Чачэрску

23 декабря, Чечерск / «Чечерский вестник» / На базе  дзяржаўнага прафесійнага ліцэя прайшоў конкурс «Міс і Містэр года-2016»  па ініцыятыве РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У конкурсе прынялі ўдзел гімназісты Ягор Лазавы і Вольга Прыступа, вучні СШ №2 Мікалай Марозаў і Святлана Кацуба, а таксама Дар’я Маркава з ліцэя і Крысціна Васільева з СШ №1.

Лаўры славы дасталіся Вользе Прыступа і Мікалаю Марозаву. Яны ж сталі першымі ў онлайн-галасаванні. Падарункі ўдзельнікам прадаставілі спонсары гульні – старшыня раённай арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ганна Туравец і старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка, якія ўласна    паціснулі рукі трыумфа-арам цікавага спаборніцтва. Павіншаваў прызёраў і ўсіх канкурсантаў, уручыў білеты новым членам БРСМ першы сакратар раённай маладзёжнай арганізацыі Цімафей Чарнянкоў. Яго калега з Кармы Дзмітрый Агеенка, які быў запрошаны ў склад журы, даў мерапрыемству высокую адзнаку.
Смотреть все