скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
29.12.2011

Спартландыя фінішыравала

29 снежня, Чачэрск /Уласн. інф./. Вось, нарэшце, і прыйшоў доўгачаканы час падвядзення вынікаў раённай спартакіяды “Вясёлыя старты”. Яе завяршальны этап адбыўся на базе Залескай школы. За званне лепшай спартыўнай каманды змагаліся і занялі адпаведна 3, 2 і 1 месцы: сярод працоўных калектываў каманды “Дзеці Міхалыча” (КСУП “Вазнясенск”), “Экстрым” (дзяржустанова адукацыі “Бабіцкая СШ”) і “Гарачыя сэрцы” Отарскага сельсавета. З ліку сямейных каманд былі прадстаўлены сем’і Яшковых “Усмешка” з Меркулавіч, Кірэевых “Чабурашка” з Матнявіч і Каласковых “Дружныя рабяты” з Залесся. Усе удзельнікі былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі ФСК “Ураджай”, каштоўнымі падарункамі, а ў дадатак фіналісты атрымалі грашовую прэмію – кіраўніцтва ААТ “Отар” адзначыла каманду “Гарачыя сэрцы”, аддзел адукацыі падтрымаў фінансава “Экстрым”, а Мікалай Новікаў, былы дырэктар КСУП “Вазнясенск”, паціснуў руку капітану сваёй каманды і ўручыў 1 мільён рублёў. Словы падзякі былі выказаны арганізатарам і   спонсарам спартакіяды. Ганаровай граматай Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана дырэктар КСУП “Звязда” Галіна Трыбунах, граматай раённага Савета дэпутатаў – Мікалай Новікаў.

Спартыўны талісман 2011 года застаўся на памяць камандзе-пераможцу, а на яго месца заступіў новы – прывабны ўсмешлівы Дракон. З ім нам давядзецца сутсрэцца ў надыходзячым годзе яшчэ не раз, бо раённая спартыўная гульня “Вясёлыя старты” працягваецца. І яе наступная месца прывядзенне – вёска Нісімкавічы.

Смотреть все