скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
21.08.2013

“Традыцыйныя плыні Чачэршчыны”

21 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. 19 жніўня ў вёскі Бабічы Чачэрскага раёна ў рамках правядзення  свята фальклору   “Традыцыйныя плыні Чачэршчыны” адбылося  адразу тры святы – гэта  яблычны Спас, 530 годдзя вёскі Бабічы, маладзёжны сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла-6”.

Усе жыхары і госці свята засталіся задаволенымі. Па-першае, ўсе жадаючыя  змаглі асвяціць яблыкі, набраць жывой вады з асвяшчонай крыніцы, па другое, віншаванне атрымалі самы сталы жыхар вёскі, самы маленькі, залатыя юбіляры, маладажоны, самая творчая і працавітая сям’я,  а так-сама лепшыя працаўнікі  сяла.

А правядзення маладзёжнага сямейнага  сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-6” і святочнага канцэрта, які падаравалі не толькі  мясцовыя артысты, але і госці творчы калектыў Свяцілавічскага сельскага клуба стала усім гледачам  прыемным падарункам.   Свята удалось на славу.

Смотреть все