скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
24.03.2006

Цякуць гады як рэкі

24 сакавіка, Чачэрск /Соб.інф./. 22 сакавіка да Анастасіі Васільеўны Арцёменка завіталі у госці дырэктар Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.Бацанава і начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне  насельніцтва  Н.Чвырова, каб павіншаваць жанчыну са стогадовым юбілеем. Пра гэтые нашаму карэспандэнту паведамілі у райвыканкаме.

 Расчулілі бабулю прывезеныя ў падарунак цукеркі, салодкі торт, садавіна, кветкі. Чырвоная гаруска, што павязалі юбілярцы адразу ж, была так да твару “нованароджанай”.

Як паведамілі спецыялісты райвыканкама, у раёне па стану на 1 студзеня 2006 года пражывала 57 чалавек узростам ад 90 і больш гадоў, 22 з іх – гараджане. Самая сталая – чачаранка Афанасенка Праскоўя Фёдараўна, ёй ужо “пераваліла” за 100. Як аказалася, сярод доўгажыхароў усяго трое мужчын, астатнія – жанчыны. Гэта гаворыць пра тое, што “прыгожы пол” не такі ўжо і слабы.

nn

 

Смотреть все