скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
27.09.2016

У гасцях чароўнай казкі

26 сентября, Чечерск / «Чечерский вестник» /Ужо ад парога на наведвальнікаў займальнага вечара святочных бібліяпоцемак патыхнула чароўнай атмасферай таямнічых дзівосаў.

Гасцей культурнай акцыі сустракалі літаратурныя персанажы і героі любімых выданняў: Калабок, Чырвоная Шапачка, Воўка з Трыдзявятага царства і іншыя. Рабяты разам з вядучымі зрабілі віртуальны экскурс у добрую казку, адгадвалі загадкі і прыпаміналі сюжэты найбольш вядомых твораў для дзяцей. Вялікая чарга жадаючых прыняць удзел у бодзі-арт утварылася каля стала з фарбамі, асобных захапіла інтрыга даведацца пра сваё будучае ў чароўнай прадказальніцы. Самыя смелыя і рашучыя рызыкнулі прайсці пакой Страху, дзе іх чакалі шматлікія жахі і прывід. Арганізатары бібліятэчных поцемак прадугледзелі для малых бяспройгрышную латарэю і паказалі казку Васіля Ткачова «Кот Еня – кароль пельменяў». Усе рабяты атрымалі салодкія пачастункі і выдатны настрой ад вясёлых пацех і займальных конкурсаў. Надышоў час развітання, а дзеці не жадалі разыходзіцца. А каб магія казачнага цуда не пакідала і надалей, працягам вясёлай ночы стане звычайны паход у бібліятэку – тут на перапоўненых паліцах знойдзеш шмат чаго цікавага, карыснага і незвычайнага. Прыходзьце, вас заўсёды чакае кніга!
Смотреть все