скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
12.08.2013

Вакно ў сусвет

12 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. На днях у гісторыка-этнаграфічным музеі пачала работу персанальная выстава членаў грамадскага аб’яднання “Беларускае грамадства глухіх” Васіля Сідарэнкі і Сяргея Іванова, прымеркаваная да Дня глухіх, які адзначаецца ў гэтым годзе 29 верасня.

Самымі першымі ўражаннямі маленькага Васілька, які па прычыне цяжкага захворвання поўнасцю згубіў слых і магчымасць размаўляць ва ўзросце чатырох гадоў, былі кніжкі з каляровымі малюнкамі. Жаданне раскрыцца творча, перадаць пасрэдніцтвам яркіх фарбаў і пэнзліка ўнутраныя пачуцці і хваляванні, каб даказаць сабе і іншым сваю значнасць, ён пачаў маляваць. А пасля школы, у 1974 годзе паступіў на вучобу ў Ленінградскі Аднаўляльны Цэнтр nУсерасійскага грамадства глухіх у г. Паўлаўску на мастацкае аддзяленне. На палатне яго карцін адлюстраваны прыгажосць і непаўторнасць роднай прыроды, застылі ў таямнічай велічы абрысы помнікаў архітэктуры, зафіксаваны па-мастацку пэўныя значныя гістарычныя падзеі. У тым ліку катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Васіль Сідарэнка перадае свае творчыя навыкі і талент па выяўленчаму мастацтву моладзі Гомельшчыны і ўсёй краіны. Яго работы выстаўляліся і атрымоўвалі ўзнагароды на шматлікіх рэспубліканскіх і міжнацыянальных фэстах і конкурсах.

Не менш вядомы на Беларусі і член расійскага Творчага Саюза “Фотамастацтва”, Беларускага ГА “Фотамастацтва” Сяргей Іваноў. Першыя спробныя аматарскія фотаздымкі ён зрабіў ва ўзросце 15 гадоў, і з таго часу ўжо не змог развітацца з фотаапаратам. Яго асноўныя сюжэты – прырода і навакольнае асяроддзе. На дадзенай выставе прадстаўлены работы з серыі “Зямля пад белымі крыламі”, зробленыя аўтарам падчас яго вандровак па Беларусі. І хоць у мастака слабы зрок, але прыгожае ён nбачыць душой і сэрцам.

На прэзентацыі словы прывітання і шчырай падзякі выказала мастакам галоўны спецыяліст аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Малалетнікава. Усіх жадаючых работнікі гісторыка-этнаграфічнага музею запрашаюць наведаць экспазіцыйную залу. Выстава працуе да канца верасня.

Смотреть все