скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
30.11.2007

Весткі са школ

30 лістапада, Чачэрск /Уласн.інф./ На базе гімназіі прайшла раённая спартакіяда. Дарэчы, гэта другі этап рэспубліканскага спаборніцтва. У каманду гімназіі ўвайшлі звыш 40 вучняў – пераможцы школьнай алімпіяды.

У сярэдняй школе №2 г. Чачэрска у незвычайным фармаце прайшоў тыдзень, прысвечаны беларускай мове і літаратуры.
Свае веды і любоў да роднай мовы выказалі спачатку вучні старэйшых класаў, потым эстафету перанялі рабяты малодшых.
Вельмі парадавалі вучняў і настаўнікаў СШ №2 вынікі міжнародных конкурсаў “Кенгуру”, “Бусляня”, удзел у якіх прымалі вучні 2 – 11 класаў. Паказальна, што Віталій Юшчанка з 7 “А” класа ўвайшоў у сотню лепшых вучняў па матэматыцы ў вобласці. На днях рабяты за гэта атрымалі прызы і сувеніры.

Вучні  Меркулавіцкай сярэдняй школы  актыўна рыхтуюцца да “Мінуты  славы”. У гэтым пазакласным мерапрыемстве свае здольнасці прадэманструюць таленавітыя вучні.

Хутка ў гэтай nустанове адукацыі збяруцца класныя кіраўнікі школ раёна. Адкрытае мерапрыемства на тэму вядзення здаровага ладу жыцця калегам прапануе Ірына Іванаўна Восарава.

Вучні 7 – 8 класаў Бяляеўскага ВПК "Дзіцячы сад - Базавая школа" разам з настаўнікам Таццянай Аляксееўнай Ганчаровай наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з памятнай датай – Днём вызвалення Чачэршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прымеркаваныя гэтай падзеі мерапрыемствы прайшлі і ў іншых школах раёна.

У адборачным туры рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” прымала ўдзел сямікласніца  Нісімкавіцкага ВПК "Дзіцячы сад - Базавая школа" Кацярына Навасёлава. Падрыхтаваць дзяўчынцы аповед пра паходжанне назвы роднай вёскі дапамагла класны кіраўнік Вольга Ўладзіміраўна Клімянкова.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы нямецкіх сяброў у Камуна - Ленінскім ВПК "Дзіцячы сад - Базавая школа" пачаў працаваць трэнажорны клас. Зараз у рабят ёсць магчымасць умацоўваць здароўе на сілавым трэнажоры, бегавой дарожцы і стацыянарным веласіпедзе. Заняткі ў класе праводзяцца тры разы на тыдзень.

 

 

 

 

Смотреть все