скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
23.10.2015

Віват, Куліковы! Вы – лепшыя!

Абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» прайшоў на тэрыторыі аграгарадка Ціхінічы Рагачоўскага раёна. Калі сям’і Куліковых прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе, Павел і Ліна спачатку спасавалі. Бо занадта хвалююча і адказна абараняць гонар Чачэршчыны на гэткім высокім узроўні. Але, адкінуўшы ўсе страхі, пачалі рыхтаваць сцэнарый.

Нездарма кажуць, што каштоўней за ўсё прастата. Ніякіх асаблівых і зверхмастац-кіх ідэй нашы ўдзельнікі не вылучалі. Жартоўная візітка-прадстаўленне ў форме казкі «Залатая рыбка», арыгінальны відэаролік з элементамі гумару, знешняя абаяльнасць – і журы ўзята ў палон. Здольнасць спраўляцца з конскай збруяй, уменне секчы дровы сталі дапаўненнем да асноўнай складаючай поспеху. І судзейская калегія аднагалосна прызначыла чачаранам перамогу. Яна дасталася нашым канкурсантам нават нягледзячы на тое, што ў спаборніцтве па распілоўцы бервяна Павел моцна пашкодзіў руку, і Куліковы вымушаны былі сысці з дыстанцыі. Недастатковасць балаў кампенсавала выстава творчых дасягненняў у вучобе і працы, а таксама прадметаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўсіх членаў сям’і і кулінарныя вырабы.

Заваявала агульную любоў маленькая абаяшка-прыгажуня Мілана. Вельмі старалася дзейнічаць ва ўнісон старанням дарослых 13-гадовая Кацярына, але больш за ўсё перапала бацькам. Затое і радаваліся яны свайму трыўмфу адкрыта, шчыра і шумна. Аднак не толькі прызавому месцу і кухоннаму камбайну, яшчэ іх узнагародзілі дыпломам як самую дружную сям’ю.

Смотреть все