скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
13.06.2012

Вясковае майстэрства

13 чэрвеня, Чачэрск /Уласн. інф./. Старэйшы жыхар вёскі Валосавічы Мікалай Мікалаевіч Крыжанкоў дэманструе аднавяскоўцам сапраўдны прыклад жыццялюбства — ён дагэтуль уласнымі рукамі вырабляе рэчы, вельмі неабходныя ў сялянскім побыце. Быць бондарам у нашы дні азначае мець ганаровае званне народнага майстра. 85-гадовы валосавец заслужыў гэтае званне вельмі даўно. Яшчэ ў вайну, навучыўшыся ад дзеда і бацькі, вырабляў бочкі, вёдры, ражкі, цэбры, даёнкі і маслабойкі. Вырабляў, бо трэба было выжываць. Цяпер гэткай неабходнасці няма, і разам з тым бондар шкадуе, што гіне рамяство: каму перадаць майстэрства і найбагацейшы рамесніцкі вопыт? Але хто ведае, ці не стане пераемнікам бондара ягоны паўтарагадовы сусед Косцік Канцавы, якога дзед Віктар змалку далучае да сялянскай працы? Смотреть все