скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
10.07.2014

ХЛЕБ – УСЯМУ ГАЛАВА

10 ліпеня на жытнёвым палетку ААТ “МанявічыАгра” адбыліся раённыя зажынкі. Да хлебаробаў з працоўным наказам, пажаданнямі здароўя і спрыяльнага надвор’я звярнуўся старшыня райвыканкама В.Дарашэвіч. Віктар Рыгоравіч заўважыў, што галоўнае не вырасціць хлеб, а сабраць ураджай без страт, усё да апошняга зернейка. На ўдалы зачын прачытаў малітву і асвяціў тэхніку і земляробаў святой вадою айцец Георгій. Артысты бабіцкага народнага калектыву “Лёс” паказалі народны абрад зажынак, задобрыўшы лустай караваю ніўку радзіць і на наступны год. Сімвалічны першы сноп быў ганарова перададзены кіраўніку раёна. І калі над полем лілася матчына жніўная песня, верылася – усё будзе добра.  Няхай неба дапамагае нам. С Богам, у добры шлях!

 

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Смотреть все