скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
02.02.2007

Зорцы сяброўства не згаснуць

2 лютага, Чачэрск /Уласн.інф./ Краснагорскі раён Бранскай вобласці Расіі, мабыць, адзін з нямногіх, які захаваў добрую старую традыцыю – адзначаць святы разам з сябрамі.

На мінулым тыдні на падвядзенне вынікаў вытворчай дзейнасці народнай гаспадаркі за 2006 год да суседзяў г.п. Красная Гара ездзілі прадстаўнікі нашага раёна, паведамілі нашаму карэспандэнту ў райвыканкаме.

Радаваліся дасягнутым поспехам хлебаробаў і іншым сферам жыццядзейнасці братняй Краснагоршчыны намеснік старшыні райвыканкама П.В.Несцяровіч і дырэктар-прадпрымальнік ПСУП “Колас-2003” М.Р.Алісейка. Сустракалі хлебам-соллю дэлегацыі з гарадоў Ветка (Гомельская вобласць), Краснаполле і Касцюковічы (Магілёўская вобласць), Кулікоўка (Украіна), прыбылі прадстаўнікі з суседняга Гардзееўскага раёна, а таксама намеснік губернатара Бранскай вобласці М.К.Сіманенка.

Прыемным было, як адзначыў П.В.Несцяровіч, зноў сустрэцца з nсябрамі-расіянамі, абмеркаваць надзённыя пытанні, падзяліцца клопатамі і проста паціснуць руку старым знаёмым. Перадавікоў вытворчасці ўшаноўвалі Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі, гучалі сардэчныя песні і цёплыя словы падзякі. І так добра было ўсведамляць, што сведкамі яркіх момантаў урачыстасці сталі чачаране. Значыць, надзейным сяброўскім сувязям мацнець і надалей.

 

Смотреть все